Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

угне́ваны, -ая, -ае.

Якога ўвялі ў гнеў, які выяўляе гнеў.

У. сусед.

У. голас.

|| наз. угне́ванасць, -і, ж.

угне́вацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Увайсці ў вялікі гнеў; раззлавацца.

угняві́цца, -няўлю́ся, -не́вішся, -не́віцца; зак.

Тое, што і угневацца.

угняві́ць гл. гнявіць.

угняздзі́цца, -язджу́ся, -е́здзішся, -е́здзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звіць сабе гняздо (пра птушак).

2. Зручна размясціцца, асталявацца дзе-н., звычайна на невялікай прасторы (разм.).

У. на печы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Моцна ўкараніцца дзе-н., у чым-н. (пра абстрактныя паняцці).

Угняздзілася такая думка.

уго́ддзе, -я, звычайна мн. -і, -яў, н.

Месца, тэрыторыя як аб’ект сельскагаспадарчага прызначэння (поле, лес, возера і пад.).

Сенакосныя ўгоддзі.

Лясныя ўгоддзі.

уго́дкі, -дак і -дкаў.

Гадавіна (звычайна) з дня смерці, а таксама наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н. падзеі.

уго́длівы, -ая, -ае.

Празмерна паслужлівы, ліслівы, дагодлівы.

У. чалавек.

|| наз. уго́длівасць, -і, ж.

уго́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Угодлівы чалавек (разм.).

2. У рэлігійным уяўленні: святы, які ўгадзіў Богу сваім бязгрэшным жыццём.

|| ж. уго́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

уго́дніцтва, -а, н. (разм.).

Рабалепна-ліслівае імкненне дагадзіць каму-н.

Яго прынцыповай натуры праціўна было ў.