Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

беспадста́ўны, -ая, -ае.

Які не мае пад сабою падстаў; нічым не абгрунтаваны.

Беспадстаўнае абвінавачванне.

|| наз. беспадста́ўнасць, -і, ж.

беспазвано́чны, -ая, -ае.

Які не мае пазваночніка.

Беспазваночныя жывёлы.

Атрад беспазваночных (наз.).

беспакара́ны, -ая, -ае.

Які астаўся непакараны, не атрымаў пакарання.

Беспакаранае злачынства.

Прайсці беспакарана (прысл.).

|| наз. беспакара́насць, -і, ж.

беспамылко́вы, -ая, -ае.

Правільны, без памылак.

Беспамылковае рашэнне.

|| наз. беспамылко́васць, -і, ж.

беспара́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Адсутнасць парадку.

У хаце б.

Валяцца ў беспарадку.

2. звычайна мн. Масавыя народныя хваляванні як форма пратэсту супраць улады.

Беспарадкі ў казармах.

беспара́дкавы, -ая, -ае.

1. У якім няма парадку, бессістэмны.

Беспарадкавае апісанне.

2. Неарганізаваны, стыхійны.

Беспарадкавая мітусня.

|| наз. беспара́дкавасць, -і, ж.

беспаро́дны, -ая, -ае.

Непародзісты, у якога адсутнічаюць прыкметы добрай пароды.

Беспародная жывёла.

беспарты́йны, -ая, -ае.

Які не з’яўляецца членам якой-н. партыі.

|| наз. беспарты́йнасць, -і, ж.

беспаса́дачны, -ая, -ае.

Які ажыццяўляецца без пасадак самалёта на прамежкавых пунктах.

Б. пералёт.

беспаса́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж. (уст.).

Бедная дзяўчына, якая не мае пасагу.