угле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.
1. у каго-што, на каго-што і без дап. Уважліва працягла глядзець, прыгледзецца, стараючыся ўбачыць каго-, што-н.
У. ў марскую даль.
2. у каго-што. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды-н., на каго-, што-н., уставіцца, утаропіцца.
Чаго ты гэтак угледзеўся ў мяне?
|| незак. угляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і угля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
угле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. каго-што, без дап. і з дадан. Заўважыць, прымеціць, згледзець.
У прыцемку я не ўгледзела, хто ішоў.
2. за кім-чым. Дагледзець, прасачыць за кім-, чым-н. (разм.).
За ўсімі не ўгледзіш.
3. што ў чым. Устанавіць, выявіць, убачыць.
У. сур’ёзную памылку ў артыкуле.
углы́б, прысл. і прыназ. з Р.
Тое, што і углыбіню.
углыбіню́, прысл. і прыназ. з Р.
1. прысл. Углыб чаго-н., унутр.
Паплавок пайшоў у.
2. прыназ. У што-н., унутр чаго-н.
У. лесу.
углы́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак., у што.
1. Зайсці ў глыбіню чаго-н. або капаючы, рыючы, пранікнуць глыбей у зямлю.
У. ў лес.
Будаўнікі метро ўглыбіліся на дзесяць метраў у зямлю.
2. перан. Засяроджвацца, цалкам аддацца чаму-н.; унікнуць у тонкасці чаго-н.
У. ў аналіз твора.
|| незак. углыбля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. углыбле́нне, -я, н.
угнае́нне, -я, н.
1. гл. угнаіць.
2. мн. -і, -яў. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для павелічэння ўраджаю.
Мінеральныя, арганічныя ўгнаенні.
Вывозіць у. на палі.
угнаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., угно́іцца; зак.
Стаць угноеным.
|| незак. угно́йвацца, -аецца.
угнаі́ць, угнаю́, угно́іш, угно́іць; угно́ены; зак., што.
Павысіць пажыўныя ўласцівасці (глебы) унясеннем якога-н. рэчыва.
У. агарод.
|| незак. угно́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. угнае́нне, -я, н. і угно́йванне, -я, н.
угна́цца, уганю́ся, уго́нішся, уго́ніцца; угна́ўся, -на́лася; уганіся; зак., за кім-чым.
1. Пабегчы так, каб дагнаць.
У. за хлопчыкам.
2. (звычайна з адмоўем). Не адстаючы, ісці, бегчы за кім-, чым-н.
За вамі не ў.
3. (звычайна з адмоўем), перан. Зраўняцца з кім-, чым-н. у чым-н.
За ім у рабоце ніхто не ўгоніцца.