курага́, -і́,
Высушаныя абрыкосы без костачак.
курага́, -і́,
Высушаныя абрыкосы без костачак.
курагадо́ўля, -і,
Развядзенне курэй як галіна птушкагадоўлі.
||
кура́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца;
1. Важнічаць, трымацца фанабэрыста.
2. Крыўляцца.
куранны́
кура́нты, -аў.
Даўнейшая назва вежавага або насценнага гадзінніка, бой якога суправаджаецца музыкай.
кураня́ і куранё, -ня́ці,
Птушаня курыцы.
Куранят увосень лічаць (прыказка) — толькі канец справы пакажа, ці варта было яе пачынаць.
||
||
курапа́тка, -і,
Дзікая птушка сямейства цецеруковых.
||
курартало́гія, -і,
Раздзел медыцыны, які вывучае лекавыя ўласцівасці мясцовасці і іх выкарыстанне ў лячэбных мэтах.
||
кураса́дня, -і,
Перакладзіна ў куратніку, на якую куры садзяцца на ноч; седала.
курасле́п, -у,
Народная назва шматгадовай травяністай расліны сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі.
||