Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

змяня́ць¹, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што (разм.).

Зрабіць абмен каго-, чаго-н. на каго-, што-н.

З. быка на індыка (прымаўка).

змяня́ць² гл. змяніць.

змярза́нне гл. змерзнуцца.

змярза́цца гл. змерзнуцца.

змярка́нне, -я, н.

1. Наступленне змроку, цемнаты.

Ад світання да змяркання.

2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы.

З. ахінула ўсё навокал.

змярка́цца гл. змеркнуцца.

змярка́ць гл. змеркнуць.

змяртвля́ць гл. змярцвіць.

змярцве́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).

Змярцвелыя тканкі.

|| наз. змярцве́ласць, -і, ж.

2. перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця.

З. твар.

змярцве́ць гл. мярцвець.