учарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
1. Зблажэць, змарнець.
У. ад хваробы.
Твар учарнеў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачарнець (пад уздзеяннем вільгаці, сонца, паветра і пад.; разм.).
Драніца на даху ўчарнела.
учарсцве́лы, -ая, -ае.
Які стаў чэрствым, зачарсцвелы.
У. хлеб.
учарсцве́ць гл. чарсцвець.
уча́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Асобная частка якой-н. паверхні.
У. магістралі.
Пашкоджаны ў. скуры.
2. Частка зямельнай плошчы, занятая чым-н. або прызначаная для чаго-н.
Зямельны ў.
Працаваць на прысядзібным участку.
Доследны ў.
3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне чаго-н.
Выбарчы ў.
Урачэбны ў.
4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння.
На ўчастку стралковага палка.
5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці.
Адказны ў. работы.
6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі.
Адвесці ва ў.
|| прым. участко́вы, -ая, -ае (да 3 і 6 знач.).
У. ўрач.
Участковая выбарчая кампанія.
У. ўпаўнаважаны.
У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).
участко́вы, -ая, -ае.
1. гл. участак.
2. у знач. наз. участко́вы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Тое, што і ўчастковы ўпаўнаважаны, участковы інспектар (разм.).
учасці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.
Стаць больш частым (у 3 і 4 знач.).
Учасціліся раннія замаразкі.
Рытм сэрца ўчасціўся.
|| незак. учашча́цца, -а́ецца.
|| наз. учашчэ́нне, -я, н.
учасці́ць, -ашчу́, -асці́ш, -асці́ць; -асці́м, -асціце́, -асця́ць; -а́шчаны; зак., што.
Зрабіць больш частым.
У. абарачальнасць аўтобусаў.
У. рытм руху.
|| незак. учашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. учашчэ́нне, -я, н.
учо́ра, прысл.
1. У дзень перад сённяшнім.
2. у знач. наз., нескл., н. Учарашні дзень.
У. не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш (прыказка).
учо́т, -у, М учо́це, м.
Тое, што і улік (у 2 знач.).
Стаць на прафсаюзны ў.
Зняцца з учоту.
|| прым. учо́тны, -ая, -ае.
У. лісток.
учо́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Асоба, якая вядзе ўлік чаго-н.
У. палявой брыгады.
|| ж. учо́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.