Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уціна́нне гл. уцяць.

уціна́ць гл. уцяць.

уціра́нне гл. уцерціся, уцерці.

уціра́цца гл. уцерціся.

уціра́ць гл. уцерці.

уці́ск, -у, м.

1. гл. уціскаць².

2. Грубае абмежаванне ў правах; прыгнёт.

Сацыяльны ў.

Каланіяльны ў.

уціска́ць¹ гл. уціснуць.

уціска́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго-н., прыгнятаць.

У. слабых.

|| наз. уці́ск, -у, м.

уці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ні́ся; зак.

1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго-н.

У. ў зямлю.

2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што-н. цеснае, запоўненае.

У. ў аўтобус.

3. Цесна абвязаць сябе чым-н. (разм.).

У. папружкай.

4. перан. Якім-н. чынам уладкавацца куды-н. (разм.).

Уціснуўся ў каледж.

|| незак. уціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—3 знач.).

уці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што ў што. Сціскаючы, з намаганнем змясціць, упхнуць.

У. падушку ў чамадан.

2. што. Абвязваючы, зменшыць у аб’ёме.

У. сена на возе.

3. што ў што. Увабраць унутр.

У. галаву ў плечы.

|| незак. уціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.