Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

свя́тасць гл. святы.

святата́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які чыніць, учыніў святатацтва.

святата́цтва, -а, н. (кніжн.).

1. Зневажанне царкоўнай святыні.

2. перан. Зневажанне чаго-н. дарагога, святога, запаветнага.

|| прым. святата́цкі, -ая, -ае.

святата́цтваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (кніжн.).

Учыняць святатацтва.

святая́ннік, -у, м.

Травяністая расліна сямейства святаяннікавых з жоўтымі кветкамі; зверабой².

|| прым. святая́ннікавы, -ая, -ае.

святкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак., што і без дап.

Адзначаць свята або якую-н. падзею, знамянальны дзень.

С.

Новы год.

С. юбілей пісьменніка.

|| зак. адсвяткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. святкава́нне, -я, н.

святлабо́язь, -і, ж.

Павышаная да болю адчувальнасць вока да святла.

святлако́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

Копія чарцяжа, зробленая на святлоадчувальнай паперы.

святлалю́бны, -ая, -ае.

Тое, што і святлолюбівы.

|| наз. святлалю́бнасць, -і, ж.

святласі́ла, -ы, ж. (спец.).

Адносіны асветленасці адлюстравання, якое ствараецца аптычнай сістэмай, да яркасці прадмета, што адлюстроўваецца.