гуча́ць і гучэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чы́ць; незак.
1. Утвараць гукі, раздавацца (пра гукі).
Струны гучаць глуха.
Гучыць вясёлая мелодыя.
2. перан. Успрымацца як нешта важнае, урачыстае, прыгожае і пад.
Кібернетыка — гэта гучыць!
Чалавек!
Гэта гучыць горда.
3. Вынікаць, праяўляцца.
У гэтым пытанні гучыць сумненне.
У голасе гучыць радасць.
|| наз. гуча́нне, -я, н. (да 1 знач.).
гучнагавары́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
Прыбор для ўзмацнення гукаў.
гучнагало́сы, -ая, -ае.
3 гучным голасам.
|| наз. гучнагало́сасць, -і, ж.
гучне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.
Рабіцца больш моцным (пра гукі).
Галасы гучнелі.
гу́чны, -ая, -ае.
1. Які характарызуецца выразным, далёка чутным гукам.
Г. голас.
Гучная мелодыя.
2. перан. Які атрымаў шырокую вядомасць.
Гучная слава.
Гучнае імя.
3. перан. Напышлівы, многаабяцаючы.
Гучныя фразы.
|| наз. гу́чнасць, -і, ж.
гучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
Маладая галінка, атожылак, парастак.
Адсадзіць г.
|| прым. гучко́вы, -ая, -ае.
гу́шкалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Тое, што і арэлі.
|| прым. гу́шкалкавы, -ая, -ае.
гу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
Рытмічна калыхацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз.
Г. на арэлях.
Г. на марскіх хвалях.
|| аднакр. гушкану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.
|| наз. гу́шканне, -я, н.
гу́шкаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).
1. Рытмічна гайдаць, калыхаць з аднаго боку ў другі або зверху ўніз.
Г. дзіця.
2. 3 захапленнем падкідаць каго-н. на руках.
|| аднакр. гушкану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. гу́шканне, -я, н.