Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уты́ль, -ю, м., зб.

Адходы, рэчы, якія ўжо не прыгодныя для карыстання, але могуць быць выкарыстаны для перапрацоўкі, утылізацыі ў якасці сыравіны.

Здаць што-н. ва ў.

|| прым. уты́льны, -ая, -ае.

утыльсыраві́на, -ы, ж.

Тое, што і утыль.

уфало́гія, -і, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем неапазнаных лятаючых аб’ектаў (НЛА).

|| прым. уфалагі́чны, -ая, -ае.

уфо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па ўфалогіі.

ух, выкл.

1. Выражае розныя моцныя пачуцці.

Ух ты, прыгожа як!

2. Ужыв. пры абазначэнні рэзкага гуку ад удару, выбуху, выстралу.

Ух!

Раздаўся глухі ўдар.

уха́ба, -ы, мн. -ы, уха́б, ж.

Выбоіна на дарозе.

Калёсы падскакваюць на ўхабах.

уха́бісты, -ая, -ае.

З вялікай колькасцю ўхаб.

Ухабістая дарога.

|| наз. уха́бістасць, -і, ж.

ухава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Хаваючы, зберагчы.

У. чужыя рэчы.

2. Утаіць ад каго-н.

У. сваю правіннасць.

ухадзі́цца, ухаджу́ся, ухо́дзішся, ухо́дзіцца; зак., з кім-чым.

Управіцца, завяршыць якую-н. справу.

У. з работай.

|| незак. ухо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

ухаласту́ю, прысл.

Не робячы карыснай работы (пра рух механізмаў), дарэмна.

Матор працуе ў.