Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зды́мны, -ая, -ае.

Такі, які можна зняць, не прымацаваны да чаго-н.

Здымнае кола.

здыхата́, -ы́, ДМ -хаце́, ж. (разм.).

1. Павальная гібель жывёлы ў час эпідэміі.

2. Тое, што і здыхляціна (у 2 знач.).

зды́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (часцей з адмоўем).

Тое, што і аддыхацца.

Так бегла, што цяпер з. не магу.

здыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Паміраць (пра жывёлу і, груба, пра чалавека).

З. ад нуды (перан.: вельмі нудзіцца, сумаваць; разм.).

здыхля́к, -а́, мн. -і, -о́ў, м. (разм., пагард.).

Пра слабага, худога чалавека.

здыхля́ціна, -ы, мн. -ы, -цін (разм.).

1. ж. Труп дохлай жывёліны.

2. перан., м. і ж. Тое, што і здыхляк (жарт., пагард.).