Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бенуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ніжні ярус лож² у тэатры, які размешчаны на ўзроўні партэра.

|| прым. бенуа́рны, -ая, -ае.

бе́раг, -а, М -разе, мн. берагі́, -о́ў, м.

1. Край, паласа зямлі каля вадаёма.

Пясчаны б.

2. Суша (у процілегласць вадзе).

Сысці на б.

3. Край тканіны.

Б. палатна.

4. Верхні край якой-н. пасудзіны.

Вядро вады роўна з берагамі.

Прыстаць да берага (разм.) — знайсці якое-н. месца для пастаяннага жыцця.

|| памянш. беражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1, 3 і 4 знач.).

|| прым. берагавы́, -а́я, -о́е.

берагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; бяро́г, берагла́, -ло́; -ражы́; незак., каго-што.

1. Захоўваць, ашчадна расходаваць; марна не траціць.

Б. здароўе.

Б. кожную капейку.

2. Клапатліва ахоўваць каго-, што-н., засцерагаць ад чаго-н.

Б. тайну.

Б. дзіця.

берагчы́ся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; бяро́гся, берагла́ся, -ло́ся; -ражы́ся; незак., каго-чаго і без дап.

Быць асцярожным, засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н.

Б. прастуды.

беражлі́вы, -ая, -ае.

Які ашчадна адносіцца да маёмасці; эканомны.

Б. гаспадар.

|| наз. беражлі́васць, -і, ж.

берасто́вы гл. бяроста.

берасця́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Каробка, сплеценая з бяросты.

берасця́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных; зяблік.

|| прым. берасця́нкавы, -ая, -ае.

берасця́ны гл. бяроста.

бервяно́, -а́, мн. бярвёны і (з ліч. 2, 3, 4) бервяны́, бярвён, н.

Ачышчаны ад галін і сучча ствол дрэва або яго частка.

Тоўстыя бярвёны.

|| памянш. бярве́нца, -а, мн. -ы, -аў, н.