Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

усы́паць, -плю, -плеш, -пле; усы́п; -паны; зак.

1. што і чаго ў што. Сыплючы, змясціць.

У. цукар у шклянку.

2. што. Пакрыць паверхню чаго-н. чым-н. сыпучым, дробным.

Снег усыпаў зямлю.

Зоркі ўсыпалі неба (перан.).

3. каму. Моцна вылаяць або пабіць каго-н. (разм.).

|| незак. усыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

усыпі́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -плёны; зак.

1. каго (што). Прымусіць заснуць.

У. дзіця.

У. хворага перад аперацыяй.

2. перан., каго (што). Давесці да паўсоннага стану.

Нудная кніжка ўсыпіла яго.

3. перан., што. Аслабіць, прымусіць бяздзейнічаць (высок.).

У. пільнасць.

|| незак. усыпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. усыпле́нне, -я, н.

усыпля́льны, -ая, -ае.

Які выклікае сон, аднастайна-манатонны.

У. шум дажджу.

У. голас.

|| наз. усыпля́льнасць, -і, ж.

усыха́нне гл. усохнуцца, усохнуць.

усыха́цца гл. усохнуцца.

усыха́ць гл. усохнуць.

усю́ды, прысл.

У кожным месцы, паўсюдна, скрозь.

У. пабываць.

У. было мокра і гразка.

усюдыі́сны, -ая, -ае (іран.).

Які ўсюды паспявае, ва ўсім прымае ўдзел.

Усюдыісныя рэпарцёры.

усюдыхо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Аўтамашына на гусенічным хаду, прызначаная для язды ў цяжкіх дарожных умовах.

усюдыхо́дны, -ая, -ае.

Здольны перамяшчацца ў цяжкіх дарожных умовах.

Усюдыходныя аўтамашыны.