Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

увы́сь, прысл.

Тое, што і увышыню.

увышыню́, прысл.

Уверх, угару.

Дубок падняўся ў.

увядзе́нне гл. увесці.

увяза́цца, увяжу́ся, увя́жашся, увя́жацца; увяжы́ся; зак.

1. Стаць увязаным, завязаным.

Рэчы добра ўвязаліся.

2. перан. Прыйсці ў адпаведнасць з чым-н.

Планы добра ўвязаліся з мясцовымі ўмовамі.

3. перан. Без дазволу накіравацца ўслед за кім-н., далучыцца да каго-н., хто ідзе, едзе (разм.).

За намі ўвязаўся сабака.

4. перан. Уключыцца, умяшацца ў што-н. (разм.).

У. ў бойку.

|| незак. увя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

увяза́ць¹, увяжу́, увя́жаш, увя́жа; увяжы́; -я́заны; зак., што.

1. Абвязаць з усіх бакоў або абвязаўшы, прывязаць да чаго-н.; сабраўшы, звязаць чым-н.

У. воз.

У. дровы на возе.

У. рэчы ў посцілку.

2. перан. Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым-н.

У. тэорыю з практыкай.

3. у што. Уплесці вязаннем.

|| незак. увя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. увя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. і увя́званне, -я, н.

увяза́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Тое, што і вязнуць.

У. у гразі.

увя́знуць гл. вязнуць.

увянча́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак., чым (кніжн.).

Завяршыцца чым-н. добрым.

Справа ўвянчалася поспехам.

|| незак. уве́нчвацца, -аецца.

увянча́ць гл. вянчаць, увенчваць.

увярце́ць, увярчу́, уве́рціш, уве́рціць; уве́рцім, уве́рціце, уве́рцяць; увярці́; уве́рчаны; зак., каго-што.

Завярцець, ухутаць у што-н., закрыўшы з усіх бакоў.

У. дзіця ў коўдру.

|| незак. уве́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. увярце́цца, увярчу́ся, уве́рцішся, уве́рціцца; уве́рцімся, уве́рціцеся, уве́рцяцца; незак. уве́рчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. уве́рчванне, -я, н.