Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

купа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Род травяністых раслін сямейства складанакветных з дробнымі кветкамі.

2. Купальская песня.

Купа́лле, -я, н. (з вялікай літары).

Старажытнае свята летняга сонцастаяння ва ўсходніх славян, якое святкуецца ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня па старым стылі).

|| прым. купа́льскі, -ая, -ае.

Купальская ноч.

Купальская кветка.

купа́льнік¹, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Жаночы касцюм для купання.

купа́льнік², -у, м.

Высокая травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі (скарыстоўваецца ў медыцыне).

купа́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Пабудова на вадзе або ля вады для купання.

купа́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто купаецца (у рацэ, возеры, моры).

|| ж. купа́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

купарва́с, -у, м.

Назва некаторых солей сернай кіслаты.

Медны к.

Жалезны к.

|| прым. купарва́сны, -ая, -ае.

купа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Апусціўшыся ў ваду, абмывацца, плаваць, асвяжацца.

К. ў моры.

2. перан., у чым, ад чаго. Мець, скарыстоўваць чаго-н. залішне многа, цешыцца ад чаго-н.

К. ў грашах.

К. ў шчасці.

купа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.

Апускаць у ваду для мыцця, асвяжэння і пад.

К. дзіця.

|| зак. вы́купаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| звар. купа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. вы́купацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. купа́нне, -я, н.

|| прым. купа́льны, -ая, -ае.

К. касцюм.

К. сезон.

купе́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Пасудзіна ў форме чашы, у якую апускаюць дзіця пры царкоўным абрадзе хрышчэння.

|| прым. купе́льны, -ая, -ае.