Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

змрок, -у, м.

1. Адсутнасць святла, цемра.

З. атуліў прасторы.

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім яшчэ можна распазнаваць прадметы.

Вячэрні з.

3. Прыцемак паміж захадам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак.

Перадранішні з.

змро́чны, -ая, -ае.

1. Слаба асветлены, ахоплены змрокам.

З. яловы лес.

2. перан. Поўны цяжкіх пачуццяў, бязрадасны, пануры.

З. твар.

Змрочныя думкі.

Змрочныя прадчуванні.

3. перан. Цяжкі, беспрасветны.

Змрочныя гады зняволення.

|| наз. змро́чнасць, -і, ж.

змудрава́ць гл. мудраваць.

змудраге́ліць гл. мудрагеліць.

змурава́ць гл. мураваць.

зму́сіць, зму́шу, зму́сіш, зму́сіць; зму́шаны; зак., каго-што і з інф.

Тое, што і вымусіць.

Стары змусіў мяне паехаць у горад.

|| незак. змуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

зму́чыцца гл. мучыцца.

зму́чыць гл. мучыць.

змыва́цца гл. змыцца.

змыва́ць гл. змыць.