Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

здурне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які здурнеў, страціў розум.

здурне́ць гл. дурнець.

зду́ру, прысл. (разм.).

Па глупстве, непаразуменні.

З. прагаварылася.

зду́шаны, -ая, -ае.

Пра голас, гукі і пад.: прыглушаны, аслаблены.

З. плач.

|| наз. зду́шанасць, -і, ж.

здушы́ць, здушу́, зду́шыш, зду́шыць; зду́шаны; зак., каго-што.

Душачы, сціснуць з сілай.

З. каго-н. у натоўпе.

Спазмы здушылі горла.

Сум балюча здушыў сэрца (перан.).

|| незак. зду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

зды́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

Фатаграфічны адбітак каго-, чаго-н.

здыма́цца гл. зняцца.

здыма́ць гл. зняць.

зды́мачны, -ая, -ае.

Які служыць для здымкі, ажыццяўляе здымку.

Здымачная група.

Здымачная пляцоўка.

зды́мка гл. зняць.