Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

душы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Той, хто душыць фізічна, сціскаючы горла; забойца.

2. перан. Рэакцыянер, цемрашал.

Д. асветы.

душы́ць¹, душу́, ду́шыш, ду́шыць; ду́шаны; незак.

1. каго. Пазбаўляць жыцця, моцна сціскаючы горла.

Д. вяроўкай.

2. каго. Не даваць магчымасці свабодна дыхаць.

Каўнер ду́шыць.

Ду́шыць кашаль.

3. перан., каго-што. Прыгнятаць, не даваць магчымасці развівацца чаму-н.

Д. свабоду.

|| зак. задушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| звар. душы́цца, душу́ся, ду́шышся, ду́шыцца (да 1 і 3 знач.); зак. задушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца (да 1 знач.).

душы́ць², душу́, ду́шыш, ду́шыць; ду́шаны; незак., каго-што.

Абпырскваць духамі, адэкалонам.

Д. насоўку.

|| зак. надушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| звар. душы́цца, душу́ся, ду́шышся, ду́шыцца; зак. надушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца.

душэ́ўны, -ая, -ае.

1. гл. душа.

2. Поўны шчырай прыязнасці.

Д. чалавек.

Душэўна (прысл.) гутарылі цэлы вечар.

|| наз. душэ́ўнасць, -і, ж.

дуэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і дуэлянт.

дуэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Паядынак дзвюх асоб пры секунданце з выкарыстаннем зброі як спосаб адстойвання годнасці і асабістага гонару.

Выклікаць на д.

Забіты на дуэлі.

2. перан. Барацьба, спаборніцтва двух бакоў.

Шахматная д.

Артылерыйская д. (перастрэлка).

|| прым. дуэ́льны, -ая, -ае.

дуэля́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік дуэлі.

дуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Музычны твор для двух выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.

Дуэты з опер.

2. Выканаўцы такіх твораў.

Эстрадны д.

Танцавальны д.

3. у знач. прысл. дуэ́там. На два галасы, на двух інструментах і пад.

Спяваць дуэтам.

|| прым. дуэ́тны, -ая, -ае.