верх, -у, М на вёрсе, мн. вярхі́, вярхо́ў, м.
1. Найбольш высокая, размешчаная над іншымі частка чаго-н.
В. дома.
В. гары.
Жыць на самым версе.
2. Пад’ёмны навес экіпажа, аўтамашыны.
Грузавік з брызентавым верхам.
3. Добры бок адзення, пакрыты, абшыты матэрыяй, а таксама сама матэрыя; верхняя частка шапкі з другой матэрыі; верхняя частка абутку.
Драпавы в. паліто.
Скураны в. (абутку).
4. перан., адз. Перавага (разм.).
Паглядзім, чый тут в. будзе.
Браць в. (перамагаць).
5. перан., чаго, адз. Вышэйшая, крайняя ступень чаго-н.
В. дасканаласці.
В. майго жадання.
6. мн. Вышэйшыя кіруючыя колы грамадства.
Кіруючыя вярхі.
Сустрэча ў вярхах.
7. перан., мн. Неглыбокія, павярхоўныя веды; знешні бок з’явы (разм.).
Нахапацца вярхоў.
Слізгаць па вярхах.
8. мн. Высокія ноты (спец.).
Браць вярхі.
верхаві́на, -ы, мн. -ы, -він, ж.
Верх, верхняя частка чаго-н.
В. дрэва.
|| памянш. верхаві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым. верхаві́нны, -ая, -ае і верхаві́нкавы, -ая, -ае.
верхаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Той, хто верхаводзіць.
|| ж. верхаво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.
верхавы́, -а́я, -о́е.
Які мае дачыненне да язды вярхом, прызначаны для такой язды.
Верхавая язда.
В. конь.
Прыслаць верхавога (наз.).
верхагля́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Той, каму ўласціва верхаглядства, хто адрозніваецца верхаглядствам.
|| ж. верхагля́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.
верхагля́дства, -а, н. (разм.).
Павярхоўнае, неглыбокае знаёмства з чым-н.
верхала́з, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст па выкананні работ на вялікай вышыні.
2. Гарэза, свавольнік (разм.).
|| ж. верхала́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак (да 2 знач.; разм.).
|| прым. верхала́зны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Верхалазныя работы.
верхату́ра, -ы, ж. (разм.).
Высока размешчаная частка чаго-н.
Сядзець на верхатуры.
верхне... (а таксама верхня...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які размяшчаецца або ўзнікае ў верхняй частцы чаго-н., напр.: верхнедняпроўскі, верхнялужыцкі.