Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гурча́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чы́ць; незак.

Раўнамерна, прыглушана гудзець (пра матор, ваду і пад.).

Пад акном гурчаў трактар.

|| наз. гурча́нне, -я, н.

гу́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

У ісламе: вечна юная прыгажуня, якая жыве ў раі і цешыць праведнікаў, што туды трапілі.

гуса́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Самец гусі.

гуса́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

У царскай Расіі і некаторых іншаземных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору.

|| прым. гуса́рскі, -ая, -ае.

гусегадо́ўля, -і, ж.

Развядзенне гусей.

гу́сеніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы трактара, танка для лепшай праходнасці.

|| прым. гу́сенічны, -ая, -ае.

гу́слі, -яў.

Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў.

|| прым. гу́сельны, -ая, -ае.

гусля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Музыкант, які іграе на гуслях, а таксама спявак, які спявае пад звон гусляў.

|| прым. гусля́рскі, -ая, -ае.

гу́снуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; гус, гу́сла; незак. (разм.).

Станавіцца больш густым (у 2 знач.), гусцець.

Варэнне гусне.

густ, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Адчуванне, разуменне прыгожага.

Апранацца з густам.

2. Схільнасць да чаго-н.

У розных людзей розныя густы.

Гэта мне па гусце (падабаецца).

3. Стыль, манера.

Зрабіць падарунак на свой г.