Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

працярэ́бліванне гл. працерабіць.

працярэ́бліваць гл. працерабіць.

праця́ць, пратну́, пратне́ш, пратне́; пратнём, пратняце́, пратну́ць; праця́ў, -ця́ла; пратні; праця́ты; зак., каго-што.

Тое, што і праткнуць.

П. рагамі.

Гэта думка балюча працяла сэрца (перан.). П. поглядам (перан.: хутка і пільна паглядзець на каго-н.).

|| незак. праціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

працячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́; -цёк, -цякла́, -ло́; зак.

1. Прайсці дзе-н. сваім цячэннем (пра раку, ручай).

2. Прасачыцца, пранікнуць.

Вада працякла ў лодку.

3. Стаць пранікальным для вільгаці, дзіравым.

Страха працякла.

4. перан. Прайсці, мінуць.

Гады працяклі.

Хвароба працякла без ускладненняў.

|| незак. працяка́ць, -а́е.

|| наз. працяка́нне, -я, н.

прачака́ніць гл. чаканіць.

прачака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., каго-што (разм.).

Стаміцца ад доўгага чакання.

П. пісьма.

прачака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што і чаго.

Правесці які-н. час у чаканні.

Дарэмна прачакаў увесь вечар.

прачарці́ць, -чарчу́, -чэ́рціш, -чэ́рціць; -чэ́рчаны; зак., што.

1. Чэрцячы, правесці, вычарціць (лінію).

П. маршрут на карце.

2. Правесці які-н. час, займаючыся чарчэннем.

|| незак. прачэ́рчваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

прачаса́ць¹, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны іэ́саны; зак., што.

1. Апрацаваць часаннем (валакно).

П. лён.

2. перан. Пільна агледзець, абследаваць або абстраляць (якую-н. прастору, участак).

Пяхота прачасала лес.

|| незак. прачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прачэ́сванне, -я, н. і прачо́ска, -і, ДМо́сцы, ж.

прачаса́ць², -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны іэ́саны; зак., што (спец.).

Вычасаць у даўжыню.

П. паз.

|| наз. прачо́ска, -і, ДМо́сцы, ж.