уско́расці, прысл.
У хуткім часе, неўзабаве, хутка.
У. адказ быў атрыманы.
уско́сны, -ая, -ае.
1. Не непасрэдны, пабочны; проціл. прамы.
Ускосныя звесткі.
Ускосныя доказы.
Абвінавачванне ўскосна (прысл.) датычыць і яе.
2. У граматыцы пра перадачу чужой мовы: які выражаецца даданым сказам.
Ускосная мова.
Ускоснае пытанне.
○ Ускоснае дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў любым склоне, акрамя вінавальнага без прыназоўніка.
Ускосны склон — у граматыцы: усякі склон, акрамя назоўнага.
уско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. на каго-што. Скокнуўшы, апынуцца дзе-н.
У. на лаўку.
2. Хуткім рухам падняцца з месца.
У. ад спалоху.
3. у што. Скочыць у сярэдзіну чаго-н.
У. у лодку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптам з’явіцца, узнікнуць (пра прышч, нарыў і пад.).
На лбе ўскочыў гузак.
5. у што. Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды-н.
Байцы ўскочылі ў горад.
6. у што. Трапіць куды-н. выпадкова.
У. у яму.
|| незак. уска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).
ускра́ек, -ра́йку, мн. -ра́йкі, -ра́йкаў, м.
Крайняя частка якой-н. прасторы, край стала, ложка і пад.
У. лесу.
Сесці на ўскрайку ложка.
ускра́іна, -ы, мн. -ы, -ра́ін, ж.
1. Край, крайняя частка якой-н. мясцовасці.
У. лесу.
На ўскраіне пасёлка.
2. Аддаленая ад цэнтра частка горада, якая прымыкае да яго межаў.
Гарадскія ўскраіны.
3. Аддаленая, пагранічная тэрыторыя дзяржавы.
Усходняя ў.
Беларусі.
|| прым. ускра́інны, -ая, -ае.
ускра́й¹, прыназ. з Р.
З краю чаго-н.
У. поля была мяккая густая мурава.
ускра́й², -ю, мн. -і, -яў, м. (разм.).
Тое, што і ускраек.
На ўскраі лесу.
Легчы на ў. лавы.
ускруці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак. (разм.).
Устаць вельмі рана.
Чаго ты так рана ўскруціўся?
|| незак. ускру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
ускры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак. (разм.).
Нечакана і адрывіста крыкнуць.
Радасна ў.
|| незак. ускры́кваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. ускры́к, -у, м.
ускудла́ціцца гл. кудлаціцца.