Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уро́ссып, прысл.

1. Тое, што і урассыпную.

Бегчы ў.

2. Асобна, не разам.

Касцы пасталі ў.

уро́чны, -ая, -ае.

Устаноўлены паводле пэўнай умовы.

Урочная работа.

У. час.

уро́чышча, -а, мн. -ы, -аў, н.

Участак, адрозны ад навакольнай мясцовасці, напр., балота, лес сярод поля.

уру́б, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Шчыліна, якая прабіваецца ў горнай пародзе перад адбіваннем глыб.

уру́бавы, -ая, -ае.

Які служыць для ўтварэння ўруба.

Урубавая машына.

урубі́цца, урублю́ся, уру́бішся, уру́біцца; зак., у што (спец.).

Зрабіць уруб.

|| незак. уру́блівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

урубі́ць, урублю́, уру́біш, уру́біць; уру́блены; зак., што ў што.

Уставіць у высечаную адтуліну.

У. перагародку ў сцяну.

|| незак. уру́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уру́бліванне, -я, н.

уру́к, -у, м., зб.

Высушаныя з костачкамі дробныя плады абрыкосаў.

урукапа́шную, прысл.

Дзейнічаючы рукамі ці ручной зброяй (біцца, змагацца і пад.).

Пайсці ў.

уручну́ю, прысл.

Ручным спосабам (не машынным).

Шыць у.