Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уве́сь, усяго́, м., уся́, усёй, ж., усё, усяго́, н., мн. усе́, усіх; займ. азнач.

1. Поўны, без выключэння, цалкам.

Праседзець у. вечар за кнігай.

У. мокры.

Спаліць усе дровы. Ва ўсёй красе.

З усёй сілы.

2. у знач. наз. усё, усяго́, н. Тое, што ёсць, цалкам, без выключэння.

Усё для справы.

Заўсёды ўсім задаволены.

Усяго пакрыху.

Усё разам узятае (усе абставіны, усё, пра што гаварылася).

3. у знач. наз. усе́, усі́х. У поўным складзе, без выключэння (пра людзей).

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Усе да аднаго (без выключэння). Лепшы за ўсіх.

4. (толькі ў Н). Скончыцца, зрасходвацца цалкам.

Соль уся.

5. толькі н. Скончана, канец (разм.).

Больш не ўбачымся.

Усё.

Не хачу ехаць — і ўсё!

Па ўсім відаць (разм.) — па ўсіх прыметах.

Па ўсім відаць, што ён не згодзіцца на абмен.

Увесь у каго (у бацьку, у маці і пад.) хто — пра падабенства каго-н. да каго-н.

Усё адно або усё роўна — аднолькава, няма розніцы, абавязкова нягледзячы ні на што.

Усё адно я не пайду туды.

Мне ўсё роўна.

Усё адно як або усё роўна як — як быццам бы.

Ты ўсё адно як глухі.

Усё як ёсць (разм.) — літаральна ўсё, поўнасцю.

Прадаць усё як ёсць.

Усяго добрага (або найлепшага) — пажаданне пры развітанні.

УВЕ́ЧАР/УВЕ́ЧАРЫ, прысл.

Вечарам.

уве́шаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што чым.

Вешаючы што-н. на каго-, што-н., закрыць якую-н. прастору.

У. сцены пакоя фотакарткамі.

|| незак. уве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. уве́шацца, -аюся, -аешся, -аецца.

У. кара́лямі; незак. уве́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

увіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каля каго (разм.).

Вярцецца каля каго-н., неадступна хадзіць за кім-н., дамагаючыся чаго-н., дагаджаючы каму-н.

У. каля дзяўчыны.

увіва́ць гл. увіць.

увільгатні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

Стаць вільготным, насыціцца вільгаццю.

|| незак. увільгатня́цца, -я́ецца.

|| наз. увільгатне́нне, -я, н.

увільгатні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -го́тнены; зак., што.

Зрабіць вільготным, насыціць вільгаццю.

Веснавыя дажджы ўвільгатнілі глебу.

|| незак. увільгатня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. увільгатне́нне, -я, н.

увільну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. ад каго-чаго. Лоўка павярнуўшыся, пазбегнуць чаго-н.

У. ад удару.

2. перан., ад чаго. Ухіліцца ад чаго-н., карыстаючыся рознымі хітрыкамі.

У. ад цяжкай працы.

|| незак. уві́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уві́льванне, -я, н.

увіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. каля каго-чаго, па чым. Хутка і спрытна рабіць што-н., займацца чым-н.; клапаціцца пра каго-, што-н.

У. каля печы.

2. каля каго-чаго і за кім-чым. Тое, што і увівацца.

У. каля начальства.

3. Хутка рухацца, круціцца.

Трос круціўся, увіхаўся.

|| наз. увіха́нне, -я, н.

уві́ць, уваўю́, уваўе́ш, уваўе́; уваўём, уваўяце́, уваўю́ць; уві́ў, уві́ла́, -ло́; уві́; уві́ты; зак.

1. што ў што. Уплесці віццём.

У. стужку ў вянок.

2. што на што. Намотваючы, змясціць.

У. усю пражу на верацяно.

3. каго-што. Абвіць па ўсёй паверхні.

Дзікі вінаград увіў сцены дома.

4. што чым. Упрыгожыць, абвіваючы чым-н.

У. арку гірляндамі.

|| незак. увіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.