Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зло́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Грашовая адзінка ў Польшчы.

злоўжыва́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. злоўжыць.

2. звычайна мн. Учынак, звязаны з незаконным, злачынным выкарыстаннем сваіх правоў і магчымасцей.

Прыняць меры да спынення злоўжыванняў.

злоўжы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў, -жыла́, -ло́; зак., чым.

Ужыць на зло, незаконна выкарыстаць што-н. каму-н.

З. службовым становішчам.

З. давер’ем.

|| незак. злоўжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. злоўжыва́нне, -я, н.

З. ўладай.

злоязы́чны, -ая, -ае (уст.).

Схільны да злых нагавораў, рэзка адмоўнай ацэнкі каго-, чаго-н.

|| наз. злоязы́чнасць, -і, ж.

злубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які злубянеў, зрабіўся каляны.

Злубянелыя на марозе прасціны.

злубяне́ць гл. лубянець.

злупі́ць гл. лупіць¹.

злуча́льны, -ая, -ае.

Які служыць для злучэння, змацавання чаго-н.

Злучальная тканка (тканка жывёльнага арганізма). Злучальныя галосныя (у складаных словах, напр., «а» ў слове скуралуп). Злучальныя злучнікі (у граматыцы).

злуча́цца гл. злучыцца.

злуча́ць¹ гл. злучыць¹.