здра́віца, -ы, мн. -ы, -віц, ж. (высок.).
Тост за здароўе.
З. ў гонар пераможцаў.
здра́да, -ы, М -дзе, мн. -ы, здрад, ж.
1. Здрадніцтва інтарэсам радзімы, пераход на бок ворага.
З. радзіме.
2. Парушэнне вернасці каму-, чаму-н.
З. сябру.
З. ідэалам.
здра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.
1. каму-чаму. Перайсці на бок ворага, прадаць.
З. радзіме.
2. каму-чаму. Парушыць вернасць.
З. сябру.
З. сабе (зрабіць што-н. насуперак сваім перакананням).
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каму. Перастаць служыць; аслабець (пра сілы, здольнасці, пачуццёвыя ўспрыманні).
Памяць здрадзіла ёй.
Сілы здрадзілі спартсмену.
|| незак. здра́джваць, -аю, -аеш, -ае.
здра́длівы, -ая, -ае.
1. Які можа здрадзіць, прадажны.
З. чалавек.
2. Які заключае ў сабе здраду, з’яўляецца здрадай.
З. ўчынак.
3. перан. Падманлівы, каварны, які ўтойвае ў сабе што-н. непрыемнае.
Здрадлівая ўсмешка.
З. лёд.
|| наз. здра́длівасць, -і, ж.
здра́днік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто здрадзіў каму-, чаму-н., прадаў каго-, што-н.
З. народа.
|| ж. здра́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. здра́дніцкі, -ая, -ае.
здра́дніцтва, -а, н.
Паводзіны, учынкі здрадніка.
здранцве́лы, -ая, -ае.
Які страціў адчувальнасць, гібкасць, адзеравянелы.
Здранцвелыя ад холаду пальцы.
Быць у здранцвелым стане (таксама перан.).
|| наз. здранцве́ласць, -і, ж.
здранцве́ць гл. дранцвець.
здратава́ць гл. дратаваць.
здра́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Агульная назва санаторыяў, дамоў адпачынку.
Дзіцячая з.