Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

зве́чара, прысл.

Вечарам, да надыходу ночы.

звечарэ́ць гл. вечарэць.

зве́швацца гл. звесіцца.

зве́шваць гл. звесіць.

зве́яць гл. веяць.

зві́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Хвалістае скрыўленне, выгін.

З. ракі.

Звіліны мозгу.

зві́лісты, -ая, -ае.

Які мае пакручасты выгляд.

Звілістая сцежка.

|| наз. зві́лістасць, -і, ж.

звільгатне́ць гл. вільгатнець.

звіне́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -нім, -ніце́, -ня́ць; -ні́; незак.

Утвараць металічны гук.

Звініць званок.

Звіняць галасы дзяцей.

У вушах звініць (пра звон у вушах).

|| зак. празвіне́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -нім, -ніце́, -ня́ць; -ні́.

звіню́чы, -ая, -ае (разм.).

Звонкі.

З. гук.