Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эрыгані́дыум

(н.-лац. erigonidium)

павук сям. павукоў-пігмеяў, які жыве на кустах, у траве паблізу вадаёмаў.

эрыго́н

(н.-лац. erigone)

павук сям. павукоў-пігмеяў, які пашыраны ў Еўропе.

эрыёметр

(ад гр. erion = воўна + -метр)

прыбор для вымярэння таўшчыні валасінак воўны, а таксама ваўняных нітак.

эрызіпело́ід

(ад гр. erysipelas = шалёнасць + -оід)

інфекцыйная хвароба, якая паражае пераважна свіней, зрэдку чалавека пры кантакце з хворай жывёлінай.

эрызі́фэ

(н.-лац. erysiphe)

сумчаты грыб сям. мучніста-расяных, які развіваецца на раслінах сям. складанакветных, бабовых, ясноткавых і злакавых.

эры́стыка

(гр. eristike)

майстэрства спрачацца, умельства палемізаваць з праціўнікам, выкарыстоўваючы яго промахі.

эрытрабла́сты

(ад гр. erythros = чырвоны + -бласты)

адна з прамежкавых стадый развіцця эрытрацытаў у пазваночных жывёл і чалавека.

эрытрадэрмі́я

(ад гр. erythros = чырвоны + derma = скура)

запаленне значнай часткі скуры з пачырваненнем, шалушэннем, ацёкам і інфільтрацыяй.

эрытразо́нус

(н.-лац. erythrozonus)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў лясных вадаёмах Зах. Гвіяны, вядома як акварыумная.

эрытраміцы́н

(ад гр. erythros = чырвоны + -міцын)

антыбіётык, які затрымлівае рост устойлівых да пеніцыліну форм узбуджальнікаў хвароб.