Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

э́фа

(н.-лац. echis)

змяя сям. гадзюкавых, пашыраная ў пустынях і паўпустынях Паўн. Афрыкі, Паўд., Паўд.-Зах. і Сярэд. Азіі; ядавітая.

эфе́бія

(ад гр. ephebos = юнак)

дзяржаўная арганізацыя ў Афінах і Спарце для падрыхтоўкі юнакоў да грамадзянскай службы.

эфе́бы

(гр. epheboi)

юнакі ў Стараж. Грэцыі, якія навучаліся вайсковаму майстэрству і наведвалі школы рытараў, філосафаў.

эфе́дра

(н.-лац. ephedra, ад гр. ephedra)

кустовая расліна класа гнетапсідаў з лускападобным лісцем, пашыраная ў стэпах і пустынях Еўразіі, Паўн. Афрыкі, Амерыкі; дае эфедрын.

эфедры́н

(ад эфедра)

алкалоід, які змяшчаецца ў эфедры; выкарыстоўваецца ў медыцыне пры бранхіяльнай астме, паніжэнні крывянога ціску і інш.

эфе́кт

(лац. effectus)

1) вынік якога-н. дзеяння (напр. э. лячэння);

2) моцнае ўражанне ад каго-н., чаго-н. (зрабіць э.);

3) сродак стварэння моцнага ўражання (напр. шумавы э., светлавы э.).

эфе́ктары

(лац. effector = стваральнік, тварэц)

органы, якія ажыццяўляюць тое або іншае дзеянне ў адказ на раздражненне.

эфекты́ўны

(лац. effectivus)

які прыводзіць да патрэбных вынікаў, дзейсны (напр. э. метад).

эфеме́рны

(гр. ephemerios = аднадзённы)

1) мімалётны, недаўгавечны (напр. э-ае існаванне);

2) уяўны, невыканальны (напр. э-ая мера).

эфемеро́іды

(ад эфемеры + -оід)

травяністыя расліны, якія завяршаюць сваю вегетацыю ўсяго за некалькі тыдняў, а астатнюю частку года знаходзяцца ў стане спакою ў выглядзе бульбін, цыбулін ці карэнішчаў (параўн. эфемеры).