Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эвакуа́цыя

(п.-лац. evacuatio = апаражненне)

вываз насельніцтва, устаноў, прадпрыемстваў, маёмасці з мясцовасці, якую можа захапіць вораг або якой пагражае стыхійнае бедства, а таксама вываз раненых, хворых і матэрыяльных каштоўнасцей з месца баёў.

эвакуі́раваць

(лац. evacuare = апаражняць)

праводзіць эвакуацыю.

эвальва́цыя

(фр. evaluation, ад value = цана, вартасць)

ацэньванне, аблічэнне.

эвальве́нта

(лац. evolvens, -ntis = які разгортвае)

мат. плоская крывая, апісаная вольным канцом ніткі, што замацавана ў пэўным пункце іншай крывой (эвалюты) і намотваецца на гэтую крывую.

эвальвенто́метр

(ад эвальвента + -метр)

прыбор для вымярэння пагрэшнасцей эвальвентнага профілю зуба зубчатага кола ў сячэнні, перпендыкулярным яго восі.

эвалю́та

(лац. evoluta = разгорнутая)

мат. плоская крывая, што з’яўляецца асновай для пабудовы па пэўных правілах іншай крывой — эвальвенты.

эвалюцы́йны

(ад эвалюцыя)

неперарыўны, паступовы;

э-ая тэорыя — вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды.

эвалю́цыя

(лац. evolutio = разгортванне)

працэс развіцця чаго-н., змянення ад аднаго стану да другога; бесперапынная колькасная змена чаго-н., якая падрыхтоўвае якасную змену (напр. э. жывёльнага свету, э. мастацтва, э. светапогляду); параўн. рэвалюцыя.

эвалюцыяні́зм

(ад эвалюцыя)

вучэнне, паводле якога ўсё існуючае знаходзіцца ў працэсе пастаяннага развіцця, у стане эвалюцыі.

эвалюцыяні́ст

(ад эвалюцыянізм)

прыхільнік эвалюцыянізму.