Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэрэнхі́ма

(ад гр. aer = паветра + -энхіма)

тканка рыхлай будовы, характэрная для вадзяных або плаваючых па паверхні вады раслін.

эа-

(гр. eos = ранішняя зорка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «ранні», «першапачатковы».

эаа́нтрап

(ад эа- + -антрап)

назва выкапнёвага чалавека, косці якога знойдзены ў Паўд. Англіі.

эазі́н

(ад гр. eos = ранішняя зорка)

арганічны фарбавальнік, які атрымліваюць сінтэтычна; выкарыстоўваецца для вырабу чарніла, лакаў, афарбоўкі біялагічных прэпаратаў у розныя адценні чырвонага колеру.

эазінафілі́я

(ад эазін + -філія)

павелічэнне колькасці эазінафілаў у крыві.

эазінафі́лы

(ад эазін + -філ)

адна з форм зярністых лейкацытаў, у цытаплазме якіх змяшчаюцца гранулы 2, што афарбоўваюцца кіслымі фарбавальнікамі, напр. эазінам (параўн. базафілы, нейтрафілы).

эазо́ан

(ад эа- + гр. zoon = жывёліна)

неарганічныя мінеральныя ўтварэнні, адкрытыя ў канцы 19 ст. у Паўн. Амерыцы і памылкова прынятыя за рэшткі старажытнейшых жывёл (форамініфер).

эазо́йскі

(ад эа- + гр. zoe = жыццё);

э-ая эра — другая найстаражытнейшая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

эазу́хіі

(н.-лац. eosuchia)

атрад паўзуноў падкласа лепідазаўраў, якія вымерлі ў пачатку трыясу.

эакрана́ртый

(н.-лац. eocronartium)

базідыяльны грыб сям. аўрыкулярыевых, які паразітуе на імхах.

эаласо́мы

(н.-лац. aeolosomatidae)

сямейства кольчатых чарвей класа малашчацінкавых; пашыраны ў азёрах, рэках, сажалках, балотах.