Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эруды́т

(лац. eruditus = адукаваны, вучоны)

асоба, якая вылучаецца вялікай эрудыцыяй.

эруды́цыя

(лац. eruditio = вучонасць)

начытанасць, глыбокія і ўсебаковыя веды, дасведчанасць у адной ці некалькіх галінах навукі.

эрупты́ўны

(лац. eruptus)

вывержаны, вулканічнага паходжання;

э-ыя зоркі — пераменныя зоркі, змена бляску якіх носіць характар успышак.

эру́пцыі

(лац. eruptio = вывяржэнне)

успышкі на Сонцы; маюць выгляд яркіх кропак на фоне фотасферы.