Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стабілагра́фія

(ад лац. stabilis = устойлівы + -графія)

метад рэгістрацыі на асцылографе ваганняў цела стаячага чалавека; выкарыстоўваецца ў медыцыне і пры біялагічных даследаваннях.

стабіліво́льт

(англ. stabilivolt, ад лац. stabilis = устойлівы + volt = вольт)

прыбор, які прымяняецца ў радыётэхнічных схемах, каб падтрымліваць нязменнасць электрычнага напружання.

стабіліза́тар

(фр. stabilisateur, ад лац. stabilis = устойлівы)

1) прылада, апарат або прыстасаванне для аўтаматычнага падтрымання на зададзеным узроўні параметраў розных працэсаў і машын; адзін з сродкаў аўтаматычнага рэгулявання (напр. с. напружання, с. самалёта);

2) прыстасаванне для падтрымання пастаянства якой-н. велічыні;

3) хім. рэчыва, якое павышае ўстойлівасць матэрыялу (пластмасы, гумы і інш.) да якога-н. уздзеяння.

стабіліза́цыя

(ад лац. stabilis = устойлівы)

1) прывядзенне чаго-н. ва ўстойлівае становішча, замацаванне на пэўным узроўні (напр. с. эканомікі);

2) наданне якому-н. целу, прадмету, прыстасаванню ўстойлівасці ў час руху;

3) забеспячэнне пастаянства якіх-н. велічынь, сістэмнасці чаго-н.;

4) забеспячэнне ўстойлівасці ўласцівасцей якога-н. рэчыва пры дапамозе стабілізатараў 3.

стабілітро́н

(ад лац. stabilis = устойлівы + -трон)

газаразрадны або паўправадніковы прыбор, напружанне ў якім мала залежыць ад току, што працякае праз яго.

стабі́льны

(лац. stabilis = устойлівы)

устойлівы, нязменны, пастаянны (напр. с-ае напружанне, с-ыя цэны).

стаганаспо́ра

(н.-лац. stagonospora)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які ўзбуджае плямістасць лісця люцэрны, баркуну, розных відаў канюшыны.

стагна́цыя

(н.-лац. stagnatio, ад лац. stagnare = рабіць нерухомым)

1) застой у вытворчасці, гандлі і іншых галінах эканомікі;

2) застой крыві ў венах.

стагфля́цыя

[ад стаг(нацыя) + (ін)фляцыя]

форма інфляцыі, якая характарызуецца праяўленнямі стагнацыі эканомікі і адначасовым ростам дарагавізны.

стадо́ла

(польск. stodoła, ад с.-в.-ням. stadal)

1) даўней — канюшня на заезным двары;

2) вялікі хлеў.