Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

піфагарэі́зм

[ад гр. Pythagoras = імя старажытнагрэчаскага філосафа і матэматыка (каля 580—500 да н.э.)]

аб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у старажытнагрэчаскай філасофіі, заснаваны ў 6 ст. да н.э. філосафам і матэматыкам Піфагорам, прыхільнікі якога бачылі сутнасць рэчаў у колькасных адносінах, развівалі містыку лічбаў, лічылі, што Сусвет з’яўляецца гарманічнай сістэмай лікаў і іх адносін.

пі́фас

(гр. pithos)

вялікі гліняны яйцападобны сасуд, у якім у Стараж. Грэцыі захоўвалі зерне, ваду, віно і іншыя рэчывы.

пі́фера

(іт. piffero)

італьянскі народны духавы інструмент тыпу валынкі.

піфера́ра

(іт. pifferaro)

музыкант, які іграе на піфера.

піфі́чны

(ад піфія)

няясны, двухзначны.

пі́фія

(гр. Pythia = імя старажытнагрэчаскай жрыцы ў храме Апалона ў Дэльфах, якая прадказвала будучае)

асоба, якая робіць няясныя, двухзначныя вывады.