Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

піелагра́фія

(ад гр. pyelos = лаханка + -графія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання нырак.

піеланефры́т

(ад гр. pyelos = лаханка + nephros = нырка)

запаленне нырачных лаханак, ускладненае запаленнем нырак.

піелі́т

(ад гр. pyelos = лаханка)

запаленне нырачных лаханак.

піемі́я

(ад гр. pyon = гной + -емія)

форма сэпсісу, пры якой у розных органах утвараюцца шматлікія метастатычныя гнойнікі.

піе́смы

(н.-лац. piesmatidae)

сямейства насякомых атрада паўцвердакрылых; дробныя светлаафарбаваныя клапы; раслінаедныя.

піеты́зм

(фр. pietisme, ад лац. pietas = набожнасць)

1) містычная плынь у лютэранстве, паслядоўнікі якой прапаведавалі рэлігійна-маральнае самаўдасканаленне, набожнасць, аскетызм, містыку;

2) рэлігійна-містычны настрой (часта прытворны), набожнасць.

піетэ́т

(ням. Pietät, ад лац. pietas, -atis = набожнасць)

глыбокая павага, пачцівыя адносіны да каго-н., чаго-н.