Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

піра-

(гр. pyr = агонь)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з агнём.

пірага́лавы

(ад піра- + лац. galla = чарнільны арэшак);

п-ая кіслата — тое, што і пірагалол.

пірагало́л

(ад піра- + лац. galla = чарнільны арэшак)

арганічнае злучэнне класа фенолаў, бясколернае крышталічнае рэчыва, выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, для сінтэзу некаторых фарбавальнікаў і інш.

пірагена́л

(ад піра- + гр. gennao = нараджаю)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры сіфілітычных паражэннях цэнтральнай нервовай сістэмы, для рассмоктвання рубцоў пасля апёкаў і інш.

пірагеніза́цыя

(ад піра- + гр. genos = род)

перапрацоўка арганічных рэчываў шляхам награвання іх пры высокіх тэмпературах без доступу паветра.

піраге́нія

(ад пірагены)

павышэнне тэмпературы цела, выкліканае пірагенамі.

піраге́ны

(ад піра- + -ген)

рэчывы, якія павышаюць тэмпературу цела і выклікаюць гарачку (напр. яды мікробаў, вакцыны і інш.).

пірагравю́ра

(ад піра- + гравюра)

гравюра, выкананая шляхам прымянення піраграфіі.

пірагра́фія

(ад піра- + -графія)

тэхніка аздаблення скураных і драўляных прадметаў выпальваннем разагрэтым да чырвані металічным разцом рознага роду ўзораў, малюнкаў.

пірака́нта

(н.-лац. pyracantha)

вечназялёная кустовая расліна сям. ружавых з прадаўгаватым бліскучым лісцем і дробнымі белымі або ружова-жоўтымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.