Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пуэ́бла

(ісп. pueblo = народ, насельніцтва)

умоўная назва аселых індзейскіх плямён Паўн. Амерыкі і іх пасяленняў.

пуэра́рыя

(ад іт. M. Puerari = прозвішча швейц. батаніка)

павойная дрэвавая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках; кармавая.

пуэрпера́льны

(ад лац. puerpera = парадзіха)

пасляродавы.