Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пу́дзель

(ням. Pudel, ад pudeln = плюхацца ў вадзе)

парода пакаёва-дэкаратыўных сабак з доўгай кучаравай шэрсцю.

пу́дла

(польск. pudło, ад ням. Pudel)

промах у стральбе, няўдалы стрэл;

даць пудла — прамахнуцца; памыліцца.

пудлінгава́ць

(англ. puddling, ад puddle = перамешваць)

апрацоўваць чыгун у зварачнае жалеза ў асобных печах.

пу́дра

(фр. poudre)

1) мяккі пахучы парашок, які наносіцца на скуру як гігіенічны і касметычны сродак;

2) дробны парашок з мінеральных і іншых рэчываў (напр. цэментная п, цукровая п.).

пудрэ́т

(фр. poudrette, ад poudre = пыл)

угнаенне з высушаных і ператвораных у парашок чалавечых экскрэментаў (гл. таксама фекаліі).

пудрэ́ткі

(фр. poudrette, ад poudre = пыл)

невялікія ўчасткі на скуры некаторых птушак, пакрытыя мяккім парашковым пухам.

пу́ду

(н.-лац. pudu)

млекакормячае сям. аленевых, з кароткімі рагамі, пашыранае ў Паўд. Амерыцы.

пу́дынг

(англ. pudding)

запяканка з круп, мукі, тварагу і інш.