пуберта́тны
(ад лац. pubertas, -atis = палавая спеласць)
звязаны з палавым даспяваннем;
п. перыяд — перыяд палавога даспявання.
пу́бліка
(польск. publika, ад лац. publicus = грамадскі)
людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці слухачоў, гледачоў, наведвальнікаў.
публікава́ць
(польск. publikować, ад лац. publicare)
1) аб’яўляць для агульнага ведама праз друк;
2) выдаваць які-н. твор.
публіка́ны
(лац. publicani)
асобы ў Стараж. Рыме, якія бралі на водкуп дзяржаўную маёмасць.
публіка́цыя
(польск. publikacja, ад лац. publicatio)
1) аб’яўленне чаго-н. для агульнага ведама праз друк (напр. п. аб’явы);
2) друкаванне якіх-н. матэрыялаў у кнізе, газеце, часопісе;
3) тое, што апублікавана, выдадзена.
публіцы́ст
(ад лац. publicus = грамадскі)
пісьменнік, які піша творы на грамадска-палітычныя тэмы.
публіцы́стыка
(ням. Publizistik, ад лац. publicus = грамадскі)
род літаратуры і журналістыкі (артыкулы, нарысы, памфлеты, фельетоны і інш.), які аналізуе сучаснае жыццё ў мнагастайнасці палітычных, эканамічных, прававых, філасофскіх, мастацкіх і інш. праблем.
публі́чны
(лац. publicus = грамадскі)
1) адкрыты, даступны для публікі (напр. п-ая лекцыя);
2) прызначаны для грамадскага карыстання (напр. п-ая бібліятэка).