пул
(англ. pool = літар. агульны кацёл)
1) адна з форм манаполій, пры якой прыбытак паступае ў агульны фонд і размяркоўваецца паміж удзельнікамі прапарцыянальна размеру іх укладаў;
2) кааператыўная арганізацыя фермераў Канады, ЗША і Аўстраліі для збыту сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва пшаніцы.
пуларо́з
(ад лац. pullus, -lorum = кураня)
інфекцыйная хвароба птушак, якая выклікаецца сальманеламі.
пу́лі
(венг. puli)
старажытная венгерская парода сабак з групы пастухоўскіх аўчарак.
пуло́вер
(англ. pull-over, ад pull = цягнуць + over = зверху)
трыкатажны світэр без каўняра і засцежкі.
пульверыза́тар
(фр. pulverisateur, ад лац. pulvis, -veris = парашок)
прыстасаванне для распылення вадкасцей.
пульверыза́цыя
(фр. pulverisation, ад лац. pulvis, -veris = парашок)
распыленне вадкасці пры дапамозе пульверызатара.
пульга́да
(ісп. pulgada = тузін)
мера даўжыні ў Іспаніі і некаторых краінах Лац. Амерыкі, роўная ад 2,32 да 2,5 см.
пу́лька
(ад фр. poule = стаўка)
партыя гульні ў карты (прэферанс, вінт і інш.), а таксама графа для запісу вынікаў гульні.
пу́льман
[англ. G. Pulman = прозвішча амер. інжынера (1831—1897)]
тып вялікага пасажырскага або таварнага вагона.
пульманало́гія
(ад лац. pulmo, -onis = лёгкае + logos = вучэнне)
раздзел медыцыны, які вывучае хваробы лёгкіх і распрацоўвае метады іх лячэння.