Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афтальма-

(гр. ophthalmos = вока)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «вочны», «хвароба вачэй».

афтальмадынамаме́трыя

(ад афтальма- + дынамаметрыя)

вымярэнне артэрыяльнага ціску ў сасудах сеткаватай абалонкі вока пры дапамозе спецыяльнага прыбора.

афтальмало́гія

(ад афтальма- + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае хваробы вачэй і распрацоўвае метады іх лячэння.

афтальмаме́трыя

(ад афтальма- + -метрыя)

вымярэнне скрыўленняў аптычнай паверхні вока пры дапамозе афтальмометра.

афтальмаплегі́я

(ад афтальма- + гр. plege = удар, паражэнне)

адначасовы параліч усіх чэрапнамазгавых нерваў, якія інервуць вочныя мышцы.

афтальмарэа́кцыя

(ад афтальма- + рэакцыя)

метад дыягностыкі сапу, туберкулёзу, бруцэлёзу ў жывёл: у адказ на ўвядзенне ў кан’юнктыву вока спецыяльнага антыгену ў ёй развіваецца характэрны запаленчы працэс.

афтальмаскапі́я

(ад афтальма- + -скапія)

метад даследавання вочнага дна чалавека пры дапамозе афтальмаскопа.

афтальмаско́п

(ад афтальма- + -скоп)

медыцынскі прыбор у выглядзе спецыяльнага люстэрка або аптычнай сістэмы для агляду дна вока.

афтальмі́я

(гр. ophthalmia)

захворванне вока, пераважна запаленчага характару.

афтальмо́лаг

(ад афтальма + -лаг)

спецыяліст у галіне афтальмалогіі.