Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афагі́я

(ад а- + -фагія)

адсутнасць харчавання, характэрная для многіх дарослых насякомых (аваднёў, жукоў-дрывасекаў, некаторых матылькоў) у неспрыяльныя сезоны года, калі яны існуюць за кошт назапашаных у лічыначнай фазе энергетычных рэсурсаў.

афа́зія

(гр. aphasia)

поўная ці частковая страта мовы ў выніку пашкоджання моўных цэнтраў галаўнога мозга.

афазмі́ды

(н.-лац. aphasmida)

тое, што і адэнафарэі.

афа́кія

(ад а- + гр. phakos = сачавіца)

адсутнасць крышталіка ў воку.

афанамі́цэс

(н.-лац. aphanomyces)

ніжэйшы грыб сям. сапралегніевых, які развіваецца на раслінных і жывёльных рэштках у глебе і вадзе, паразітуе на вышэйшых раслінах, асабліва на бураках.

афанатэ́цэ

(н.-лац. aphanothece)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мікрацысціевых, якая пашырана ў вадзе і глебе.

афанахе́тэ

(н.-лац. aphanophaete)

ніткаватая зялёная водарасць сям. афанахетавых, якая пасяляецца пераважна на кладофары.

афанізамено́н

(н.-лац. aphanizomenon)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. афанізаменонавых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах умеранага клімату.

афанізі́я

(ад гр. aphanizo = знікаю)

адзін з тыпаў знікнення органаў на працягу індывідуальнага развіцця арганізма, напр. зубоў у сцерлядзі.

афані́чны

(ад гр. aphonos = нямы, безгалосы)

бязгучны, сіплы.