Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афе́кт

(лац. affectus = душэўнае хваляванне, страсць)

стан моцнага нервовага ўзрушэння і запальчывасці.

афектава́ць

(лац. affectare)

паводзіць сябе ненатуральна, манерна.

афекта́цыя

(лац. affectatio)

штучная ўзрушанасць, перабольшанае і падкрэсленае выражэнне якога-н. пачуцця, настрою.

афекты́ўны

(п.-лац. affectivus)

павышана-эмацыянальны.

афе́лій

(ад гр. apo = ад + helios = Сонца)

найбольш аддалены ад Сонца пункт арбіты планеты, каметы або штучнага спадарожніка (проціл. перыгелій).

афелі́нус

(лац. aphelinus)

паразітычнае насякомае атрада перапончатакрылых, пашыранае ў Паўд. Амерыцы, якое выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднікам яблыні крывяной тлёй.

афе́ра

(фр. affaire = справа)

нядобрасумленнае, махлярскае прадпрымальніцтва з мэтай нажывы; сумніўная здзелка.

афе́рта

(с.-лац. offerta = ахвяра)

прапанова адной асобы другой асобе заключыць здзелку з дакладным пералікам усіх яе ўмоў.

аферто́рый

(п.-лац. offertorium = прынашэнне)

каталіцкае песнапенне, якое выконваецца ў час абраду прынашэння і асвячэння дароў.

аферы́ст

(ад афера)

той, хто займаецца аферамі; нядобрасумленны дзялок.