Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

купо́н

(фр. coupon)

1) адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў;

стрыгчы купоны — жыць на даходы з каштоўных папер;

2) адразны або асобны талон, які дае права купіць пэўны прадукт або тавар у магазіне;

3) адрэз тканіны на касцюм, сукенку, звычайна са спецыяльным аздабленнем (каймой, вышыўкай і інш.).

купры́т

(ад лац. cuprum = медзь)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чырвонага колеру; медная руда.

ку́пула

(лац. cupula = бочачка)

жэлепадобны каўпачок, які пакрывае валаскі эпітэліяльных клетак у вестыбулярным апараце пазваночных.

купфермерыто́ль

(ад ням. Kupfer = медзь)

медна-мыш’яковы прэпарат (інсектафунгіцыд), які выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі і грыбкамі.

купферштэ́йн

(ням. Kupferstein, ад Kupfer = медзь + Stein = камень)

сплаў сярністага жалеза і сярністай медзі.

купэ́

(фр. coupé)

асобнае аддзяленне для некалькіх пасажыраў у вагоне.

купю́ра

(фр. coupure, ад couper = рэзаць, адразаць)

1) скарачэнне, пропуск у літаратурным або музычным творы;

2) каштоўная папера (напр. сторублёвая к.).

курага́

(цюрк. kurug = сухі)

высушаныя без костачак абрыкосы.

кура́ж

(фр. courage = смеласць)

уст. паказная смеласць, развязнасць.

кура́жыцца

(ад фр. courage = смеласць)

важнічаць, трымацца фанабэрыста; крыўляцца.