Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атыятры́я

(ад гр. us, otos = вуха + -ятрыя)

раздзел отарыналарынгалогіі, які вывучае вушныя хваробы і іх лячэнне.

атэі́зм

(фр. athéisme, ад гр. a- = не + theos = бог)

нявер’е ў існаванне бога і іншых звышнатуральных сіл, адмаўленне рэлігіі.

атэі́ст

(ням. Atheist, ад гр. a- = не + theos = бог)

паслядоўнік атэізму.

атэка́ты

(н.-лац. athecata)

падатрад марскіх кнідарыяў, утвараюць кусцістыя калоніі на дне, водарасцях, палях.

атэла́на

(лац. atellana)

від народнага імправізацыйнага тэатра ў Стараж. Рыме з пастаяннымі тыпамі-маскамі.

атэлекта́з

(ад гр. ateles = няпоўны + ektasis = расцягванне)

ападзенне лёгачнай тканкі пры адсутнасці ў альвеолах паветра.

атэ́лія

(н.-лац. athelia)

губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які расце ў лясах на кары і павале лісцевых і хвойных парод, лясным подсціле.

атэ́ль, гатэ́ль

(фр. hôtel)

гасцініца (звычайна пры назвах зарубежных гасцініц).

атэлье́

(фр. atelier)

1) майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонту бытавой тэхнікі;

2) майстэрня мастака, скульптара, фатографа;

3) павільён кінастудыі.

атэ́мпа

(іт. а tempo)

муз. у ранейшым тэмпе, вярнуцца ў час выканання музычнага твора для папярэдняга тэмпу.