Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анаплацэфалі́ды

(н.-лац. anoplocephalidae, ад гр. anoplos = безабаронны + kephale = галава)

сямейства гельмінтаў класа цэстодаў; паразітуюць у кішэчніку млекакормячых.

анапо́рдум

(н.-лац. onopordum)

травяністая расліна сям. складанакветных з лілова-пурпуровымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі трапляецца рэдка.

анапсі́ды

(н.-лац. anapsida)

падклас паўзуноў, які ўключае атрады чарапах і вымерлых катылазаўраў.

анапты́хія

(н.-лац. anaptychia)

кусцісты сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які трапляецца на кары дрэў лісцевых парод.

анаргазмі́я

(ад ан- + аргазм)

адсутнасць аргазму пры палавых зносінах; адна з формаў зніжэння сексуальнасці ў жанчын.

анарма́льны

(ад а- + нармальны)

які адступае ад агульнай нормы, ненармальны.

анартакла́з

(ад ан- + артаклаз)

мінерал, калій-натрыевы палявы шпат.

анартры́я

(гр. anarthria = расслабленне членаў)

страта органамі мовы здольнасці вымаўляць гукі.

анарты́т

(ад гр. anorthos = косы)

мінерал класа сілікатаў, кальцыевы палявы шпат шараватага або рыжа-шэрага колеру.

ана́рха-сіндыкалі́зм

(ад анархізм + сіндыкалізм)

плынь у рабочым руху, якая адмаўляе неабходнасць дзяржаўнай улады і палітычнай барацьбы, лічыць вышэйшай формай арганізацыі працоўных прафсаюзы.