Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пурытані́зм

(ад пурытанін)

1) рэлігійна-палітычны рух у Англіі ў 16—17 ст., накіраваны супраць абсалютызму і элементаў каталіцызму ў англіканскай царкве;

2) перан. строгае, часта паказное, захаванне маралі і нецярпімасць да адхіленняў ад прынятай маралі.

пурыта́нін

(англ. Puritan, ад лац. puritas = чыстасць)

1) паслядоўнік пурытанізму 1;

2) перан. чалавек надзвычайна суровага спосабу жыцця.

пу́стула

(лац. pustula)

мед. гнойны прышч.

путч

(ням. Putsch)

авантурыстычная спроба групы змоўшчыкаў зрабіць дзяржаўны пераварот.

пуф

(фр. pouf, англ. pufï)

1) нізкая табурэтка з мяккім, звычайна круглым сядзеннем;

2) памылковая, фальшывая вестка.

пуцала́ны

(іт. pozzolana, ад Pozzuoli = назва гары каля Неапаля)

горныя пароды вулканічнага паходжання (попел, пемза, туфы; якія ўтвараюцца пры вывяржэнні лавы, багатай крэменязёмам.

пу́цці

(іт. putti)

выявы крылатых хлопчыкаў як дэкаратыўны матыў у мастацтве Адраджэння.

пушбо́л

(англ. push-ball, ад push = піхаць + ball = мяч)

спартыўная камандная гульня з вялікім скураным мячом, які трэба прапіхнуць у вароты праціўніка.

пу́шка

(польск. puszka < чэш. puszka, ад ням. Büchse)

1) гармата, якая мае насцільную траекторыю стральбы;

2) апарат для лячэння сродкамі радыеактыўнага выпрамянення (кобальтавая п.);

3) каробка.

пу́шта

(венг. puszta)

назва травяністага лесастэпу ў Венгрыі.