Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пілата́ж

(фр. pilotage)

майстэрства кіраваць лятальным апаратам (напр. вышэйшы п.).

пі́лаў-лава

(ад англ. pillow = падушка + лава)

лава, якая вылілася пераважна ў ваду; мае форму шароў, эліпсоідаў са шкляной паверхняй.

піле́зія

(н.-лац. pylaisia)

лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які трапляецца на кары дрэў, радзей на гнілой драўніне.

пі́лерс

(англ. pillars, мн. ад pillar = слуп, падпора)

вертыкальная стойка для падтрымкі палубы судна.

піле́я

(н.-лац. pilea)

травяністая расліна сям. крапіўных з эліпсоідным лісцем, пашыраная ў тропіках; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная.

пілігры́м

(польск. pielgrzym < с.-лац. pelegrinus, ад лац. peregrinus = чужаземны)

1) вандроўны багамолец, паломнік;

2) перан. вандроўнік, падарожны.

піло́н

(іт. pilone, ад гр. pylon = вароты)

масіўная калона, якая служыць апорай перакрыццяў або ставіцца па баках уваходаў у паркі, на масты і інш.

піло́т

(фр. pilote)

той, хто кіруе лятальным апаратам; лётчык.

піло́т-аэрана́ўт

(ад пілот + аэранаўт)

пілот, які лятае на паветраных шарах.

піль

(фр. pille)

паляўн. загад сабаку кінуцца на дзічыну.