Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алегары́чны

(ад алегорыя)

1) які мае дачыненне да алегорыі;

2) пабудаваны на алегорыі, іншасказальны.

алего́рыя

(гр. allegoria)

іншасказанне, выражэнне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага вобраза ў творы літаратуры ці мастацтва (напр.вясна — маладая жанчына з кветкамі, правасуддзе — жанчына з вагамі).

але́гра

(іт. allegro)

1) муз. хуткі тэмп, больш хуткі, чым алегрэта, але павольнейшы за вівачэ, 2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

але́гры

(іт. allegri = будзьце вясёлыя)

латарэя, у якой розыгрыш адбываецца адразу ж пасля куплі білета.

алегрэ́та

(іт. allegretto)

1) муз. умерана хуткі тэмп, больш хуткі, чым мадэрата, але павольнейшы за алегра, 2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

алеі́н

(ад лац. oleum = алей)

сумесь гліцэрыны з алеінавай кіслатой, бясколерная вадкасць, якая ўваходзіць у склад раслінных і жывёльных алеяў раслінных алеяў і жывёльных маслаў.

алеі́навы

(ад алеін)

які адносіцца да алеіну;

а-ая кіслата — арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, якое выкарыстоўваецца ў мылаварэнні, для атрымання лакаў, эмаляў, фарбаў і інш.

але́й

(лац. oleum)

1) тлушч, атрыманы з пладоў і насення розных раслін;

2) аліўкавы тлушч, які выкарыстоўваецца ў царкоўным абыходку;

3) перан. прытворная ласкавасць, празмерная ліслівасць.

алейкемі́я

(ад а- + лейкемія)

форма белакроўя, якая характарызуецца зменамі ў колькасным складзе лейкацытаў.

алейкі́я

(ад а- + гр. leukos = белы)

тое, што і агранулацытоз.