Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пунктуа́льны

(с.-лац. punctualis)

вельмі акуратны, дакладны ў выкананні чаго-н. (напр. п. чалавек).

пунктуа́цыя

(п.-лац. punctuatio, ад лац. punctum = кропка)

сістэма правіл расстаноўкі знакаў прыпынку, а таксама лінгвістычная дысцыпліна, якая вывучае прынцыпы расстаноўкі знакаў прыпынку.

пунктэ́лія

(н.-лац. punctelia)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які расце ў вільготных лісцевых лясах на ствалах Дрэў.

пункці́р

(ням. punktieren = ставіць кропкі, ад лац. punctum = кропка)

лінія, якая ўтвараецца з кропак або кароткіх рысак.

пу́нкцыя

(лац. punctio = уколванне)

пракол сценкі якой-н. поласці цела, сасуда, органа для лячэння або даследавання.

пунсо́вы

(рус. пунцовый, ад фр. ponceau)

ярка-чырвоны.

пунсо́н

(фр. poinçon)

палігр. металічны брусок або пласцінка з рэльефным адбіткам літары або знака, якая выкарыстоўваецца для выціскання матрыцы.

пу́нтыус

(н.-лац. puntius)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Афрыкі і Паўд. Азіі; на Беларусі разводзіцца як акварыумная.

пунш

(англ. punch)

спіртны напітак, звычайна гарачы, які гатуецца з рому з цукрам, лімонным сокам або фруктамі.

пу́ня

(літ. punė)

гаспадарчы будынак для сена; адрына.